Экскурсія ў майстэрні мастачак, моладзевы фестываль "ЕС - Беларусь", гарадскі пікнік "Vulitsa ezha" і "Art-Minsk 2019" - афіша "Звязды" з 3 па 9 чэрвеня.
Дзе: будзе вядома пасля рэгістрацыі [2]
Калі: 8 чэрвеня ў 11.00
Колькі каштуе: 35 рублёў
Запрашаем наведаць закрытыя для публікі арт-прасторы беларускіх мастачак, пазнаёміцца з імі асабіста, убачыць іх працы і паглядзець, у якой атмасферы яны робяць. Гэты шпацыр ставіць мэтай зрабіць больш бачнай творчасць беларускіх жанчын-мастакоў.
Працягласць мерапрыемства не больш за тры гадзіны, прадугледжвае наведванне некалькіх майстэрняў, якія знаходзяцца ў пэўных месцах-кластарах горада. Візіты ў майстэрні арганізуюцца творчай групай Гендэрны маршрут. Таксама створана інтэрактыўная карта-гід, дзе прадстаўлены майстэрні Мінска, якія належаць мастачкам і апісанне кожнай з іх.
У кошт уключана:
Дзе: Ok16, вул. Кастрычніцкая, 16
Калі: 9 чэрвеня з 14.00 да 21.00
Колькі каштуе: бясплатна, патрэбная рэгістрацыя [3]
“ЕС-Беларусь: Магчымасці для моладзі” – фестываль для старэйшых школьнікаў і студэнтаў, якія клапоцяцца пра будучыню. Фестываль ладзіцца пры ўдзеле маладых еўрапейскіх амбасадараў.
Праграма і лайн-ап:
14:00 – 19:00 (Інфармацыйная частка):
• прэзентацыі і майстар-класы – адукацыя, пашырэнне кантактаў;
• інтэрактыў – віктарыны, квэсты, конкурсы;
• ALUMNI PICNIC 2019 з паказам дакументальнага фільма выпускніцы еўрапейскай праграмы Erasmus Mundus Ганны Навіцкай "The Hidden Potential of International Alumni" (Стоены патэнцыял міжнародных выпускнікоў)
• адмысловая выстава разнастайных магчымасцяў для моладзі ад краін Еўрапейскага саюза, а таксама праграм і праектаў, што фінансуюцца ЕС у Беларусі;
• фудкорт.
19:00 – 21:00 (Музычная частка):
• NAVIBAND - Belarus
• DJ-СЭТЫ
Дзе: Кафэ Феліні, вул. Інтэрнацыянальная, 36
Калі: 7 чэрвеня ў 10.00
Колькі каштуе: 25 рублёў
«Як чалавеку вярнуцца ў чалавека. Ключ да ўваскрасення ў аповедзе Леаніда Андрэева "Баргамот і Гараська"»
Як стаць знакамітым у адно імгненне, апублікаваўшы аповяд у старонку? Якія складнікі імгненнага літаратурнага поспеху? Ці пралічваў аўтар усе тыя бездакорна трапныя прапановы і словы, якія мы разам знойдзем у тэксце? Вечная ці імгненная слава? І наогул: чаму адным, каб навечна увайсці ў літаратуру, трэба напісаць дзясяткі раманаў, а іншым хапае аднаго аповяду? «Баргамот і Гараська» Леаніда Андрэева - яшчэ і пра гэта.
Лектар: Ганна Севярынец - педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік; аўтар кніг «Дзень святога Патрыка» і «Гасцiнiца Бельгiя».
Дзе: Батанічны сад, пл. Калініна
Калі: 8 - 9 чэрвеня з 12:00
Колькі каштуе: 10 рублёў; дзецям да 12 гадоў - бясплатна
Vulitsa ezha - гэта вялікі гарадскі пікнік, смачная ежа і новыя ўражанні. Гэта пляцоўка для развіцця вулічнай ежы ў Мінску, дзе можна даведацца пра лакальныя гастранамічныя трэнды. Якасныя прадукты, нязвыклыя спалучэнні і хуткая падача - гэта рэальнасць, якую арганізатары жадаюць паказаць гасцям.
Ужо не трэба з'язджаць з горада, каб якасна адпачыць: можна проста задаволіць сабе пікнік разам з любімымі людзьмі і бесклапотна правесці час. На пляцоўцы фестывалю новыя шэф-кухары змаглі заявіць пра сябе, а масцітыя - выйсці за рамкі сваіх устаноў. Мы расказваем пра новыя гастра-праекты і напрамкі вулічнай кухні. Мы ствараем месца, дзе можна адпачываць, дэгуставаць, пазнаваць новае і аб'ядноўвацца з тымі, хто з табой на адной хвалі і з кім ты хочаш абмяняцца вопытам.
У праграме: больш за 100 унікальных страў на фудкорце; дзве музычныя сцэны; гарачыя батлы на кулінарнай школе ад Gefest; некалькі чылаўт-зон з барамі; маркет з лакальнай ежай і дызайнерскімі рэчамі; адукацыйны лекторый на тэму гарадской супольнасці; вулічны кінатэатр; бьюці корнер; велізарная дзіцячая зона ад «Мамслёт»; прэмія Ezha Awards.
Дзе: Lo-Fi Customs, вул. Кастрычніцкая, 16/3
Калі: 8 чэрвеня ў 19:30
Колькі каштуе: бясплатна
На івэнце будуць міксавацца перфомансы, тэатральная чытка і міні-рэйв ад беларускіх і шведскіх мастакоў і мастачак. Фармат мерапрыемства - гэта адаптаваны пад лакальны кантэкст шведскі BRA 10: івэнт, які сумяшчае нефарамальную камунікацыю мастацкай супольнасці, перформансы і вечарыну.
Дзе: Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3 і іншыя выставачныя пляцоўкі Мінска
Калі: па 30 чэрвеня
Колькі каштуе: удакладняць у касах
Фестываль ART-MINSK ў чарговы раз аб'яднаў 16 выставачных пляцовак Мінска ў розных частках горада, на месяц ператварыўшы яго ў адну вялікую і яркую галерэю. Мінчане і шматлікія госці сталіцы могуць пазнаёміцца з творчасцю беларускіх і замежных аўтараў. Галоўнай лакацыяй фестывалю і месцам размяшчэння цэнтральнай экспазіцыі стане Палац мастацтва - арт-прастора ў цэнтры сталіцы плошчай больш за 2000 кв.м. Усяго ў міжнародным фестывалі мастацтва прымаюць удзел 240 мастакоў, адабраных з больш чым 780 прэтэндэнтаў. Арганізатарамі падрыхтавана спецыяльная карта, каб кожны мог азнаёміцца з праектамі ў галіне выяўленчага мастацтва, фатаграфіі, дызайну якія праходзяць на розных сталічных пляцоўках.
У фестывалі прымаюць удзел 16 выставачных пляцовак:
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://walktofolk.by/portfolio/painters-minsk/?fbclid=IwAR3CsMxE1zGlqDUZbKyD7F5ffqyjC5idwJ4mBp4gWbSMARjPKQiC5NKFEv4
[3] https://youthfest.euprojects.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic