Многія старонкі новай кнігі Алеся Карлюкевіча “Крыніцы святла” прысвечаны тэме повязяў беларускай літаратуры з кітайскім прыгожым пісьменствам.
У раздзеле, які так і называецца – “Кітай”, ідзе размова пра паездку народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў Паднябесную, змешчана эсэ пра беларускую паэтэсу Анэлю Тулупаву як перакладчыцу неўміручай паэзіі Лі Цінчжаа. Дарэчы, у Мінску была выдадзена кніга гэтай кітайскай паэтэсы ў серыі "Светлыя знакі: Паэты Кітая”. Алесь Карлюкевіч таксама дзеліцца сваімі развагамі пра кітайскіх паэтаў Ван Гачжэня, Ай Ціна, кнігі якіх у перакладзе на беларускую мову пабачылі свет у Мінску. У кітайскім раздзеле кнігі “Крыніцы святла” – і гутаркі з перакладчыкамі кітайскай паэзіі, прозы на беларускую мову Міколам Мятліцкім, Дар’яй Нечыпарук, украінскай перакладчыцай прозы лаўрэата Нобелеўскай прэміі Мо Яня Мар’янай Саўчанка. Змешчаны ў зборніку і нарыс творчасці беларускага мастака азербайджанскага паходжання – “Каміль Камал малюе Кітай”.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] https://zviazda.by/be/kultura
[5] https://zviazda.by/be/litaratura
[6] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya