Каб новыя прыгожыя басаножкі ідэальна глядзеліся на вашых ступнях, трэба максімальна прывесці ногі ў парадак.
Дапамогуць у гэтым хатнія ванначкі з содай. Аказваецца, соду можна паспяхова ўжываць у касметычных мэтах, паколькі яна выдатна ачышчае, дэзынфіцыруе, здымае запаленне, загойвае ранкі і размякчае скуру.
З содай і марской соллю
Каб размякчыць скуру ног, напоўніце цёплай вадой невялікі таз і насыпце у яго 2 ст. л. марской солі і 2 ст. л. соды, добра ўсё змяшайце і апусціце ногі ў таз на 10 хвілін.
З содай і мылам
Для максімальнага ачышчэння скуры ў трох літрах цёплай вады развядзіце 2 ст. л. соды і 2 ст. л. мыльнай стружкі. Патрымайце ногі ў сумесі 10 хвілін.
З содай і алеем
Калі вы хочаце ўвільгатніць і танізаваць скуру, тры літры цёплай вады змяшайце з дзвюма сталовымі лыжкамі соды. Дадайце ў вадкасць некалькі папярэдне разведзеных у невялікай колькасці аліўкавага алею або спірту кропель алею пачулі, лімона, апельсіна, лаванды або міндалю. Трымайце ногі ў растворы на працягу 10 хвілін.
З содай і малаком
Каб ножкі сталі аксамітнымі, змяшайце 1 л цёплага тлустага малака з 1 ч. л. соды. Трымайце ногі ў вадкасці 10 хвілін.
З содай і перакісам
Калі трэба пазбавіцца ад трэшчын на пятках, дадайце ў цёплую ваду 2 ст. л. перакісу вадароду і ўсыпце 2 ст. л. соды, апусціце ногі ў ванначку на 15 хвілін.
З содай і ёдам
Каб пазбавіцца ад пашкоджанняў на скуры, прыгатуйце ванначку з 2 л вады, 2 ст. л. соды і 2 ст. л. ёду. Трымайце ногі ў сумесі не больш за 10 хвілін.
З содай і глінай
Гэта ідэальны сродак ад сухасці скуры і натоптышаў, ён выдатна сілкуе пласціну пазногця. Для прыгатавання такой ванначкі трэба развесці 4 ст. л. белай гліны і 2 ст. л. соды ў 2 л вады. Трымайце ногі ў растворы 15 хвілін.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya