Саll-цэнтр, у які змогуць звярнуцца па аператыўную і кампетэнтную кансультацыю як фізічныя, так і юрыдычныя асобы, будзе працаваць кругласутачна да 7 ліпеня.
Супрацоўнікі мытных органаў будуць інфармаваць усіх ахвотных па пытаннях, звязаных з перамяшчэннем праз мытную мяжу асабістай маёмасці, спартыўнага абсталявання і інвентару, транспартных сродкаў. Кансультацыю будуць аказваць на рускай і англійскай мовах па тэлефоне, запраграмаваным у шматканальным рэжыме: (8017) 218 94 26. У кожнай мытні таксама будуць функцыянаваць аператыўна-інфармацыйныя групы. Нумары тэлефонаў для кансультацый пазначаны на адзіным інтэрнэт-партале мытных органаў.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019
[4] https://zviazda.by/be/tags/mytnyya-organy