У выдавецтве “Мастацкая літаратура” пабачыла свет кніга “Кітайскія міфы і легенды” з серыі “Вытокі кітайскай цывілізацыі”.
У прадмове да серыі гаворыцца: “Дык што ж такое традыцыя? Традыцыя – гэта жывая духоўная культура. Кітайская традыцыйная культура за некалькі тысяч гадоў гісторыі нараджалася, эвалюцыяніравала і развівалася, што прадаўжаецца і зараз. Сучаснае пакаленне павінна ўліваць у яе новыя жыццёвыя сілы, перадаваць яе нашчадкам. На практыцы патрэбна рухацца толькі ўперад, а рухаючыся наперад, ствараць гісторыю…”
Аўтары кнігі “Кітайскія міфы і легенды” – Фан Мін, Чжу Вэньюй, Се Цзюнь. Перакладчыца – Марыя Аксючыц. Кніга знаёміць чытачоў з асновамі гістарычных уяўленняў пра паходжанне свету, пра важныя для Кітая традыцыі, веравызнанні. Разуменне гэтай значнай часткі культуры істотна аблегчыць асэнсаванне светапогляду кітайскага народа.
“Кітайскія міфы і легенды” з серыі “Вытокі кітайскай цывілдізацыі” багата ілюстравана. Рэпрадукцыі мастацкіх работ, фотаздымкі помнікаў, гістарычных мясцін дапамагаюць лягчэй засвойваць тэкст, уплываюць на ўзровень цікавасці навукова-публіцыстычнага тэксту.
Алесь КАРЛЮКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ales-karlyukevich
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] https://zviazda.by/be/kultura
[5] https://zviazda.by/be/litaratura
[6] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya