7 чэрвеня ў адноўленай краме «Светач» сеткі «Белкніга» мастачка і пісьменніца Надзя Бука прэзентавала сваю дзіцячую кнігу «Бася і яе чароўны свет», якая днямі пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда».
Гэта казка, як і папярэдняя кніга аўтара «Бася і Піглас», — пра добрыя ўчынкі і сямейныя каштоўнасці, пра натхненнне і бязмежныя дзіцячыя фантазіі. Наведвальнікі сустрэчы пазнаёміліся з новымі чароўнымі персанажамі — гласпіямі, бубласамі, Пувай, Атыкекай. Як і ў першай кнізе, галоўная гераіня Бася вучыцца дабрыні і спачуванню блізкаму, а таксама вучыць чытачоў верыць у цуды і ствараць свае ўласныя казачныя сусветы.
Алена КАРПЕНКА
Фота Яны САБІНАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-karpenka
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/litaratura