Цэнтральная выбарчая камісія падвяла папярэднія вынікі галасавання на выбарах Прэзідэнта Казахстана, паведамляе ria.ru [1].
Як паведаміў на брыфінгу намеснік старшыні ЦВК РК Канстанцін Пятроў, за яго прагаласавалі 70,76% выбаршчыкаў.
Дэпутат ніжняй палаты парламента Данія Еспаева набрала 5,2% галасоў, журналіст і палітычны дзеяч Аміржан Касанаў -16,2%. Усяго было сем кандыдатаў.
Такаеў падзякаваў сваёй каманду за праведзеную працу, а грамадзян - за аказаны давер. Ён таксама пракаментаваў галасаванне, адзначыўшы ўзрослы ўзровень палітычнай культуры ў краіне.
Пазачарговыя выбары кіраўніка дзяржавы прайшлі дзявятага чэрвеня. Міжнародныя назіральнікі заявілі, што ўсё прайшло без парушэнняў, у адкрытай і спакойнай абстаноўцы.
Нурсултан Назарбаеў, які ўзначальваў краіну амаль 30 гадоў, склаў паўнамоцтвы 20 сакавіка. Выконваючым абавязкі прэзідэнта стаў Такаеў, які да гэтага быў старшынёй верхняй палаты парламента. Праз тры тыдні ён прызначыў пазачарговыя выбары.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20190610/1555428701.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan