Урад Канады плануе забараніць выкарыстанне з 2021 года аднаразовых пластыкавых вырабаў, перадае [1] платформа Укринформ са спасылкай на CBC News [2].
"Пластыкавыя саломінкі, ватныя палачкі, мешалкі для напояў, талеркі, сталовыя прыборы і паветраныя шарыкі на палачках - гэта толькі частка аднаразовага пластыка, які будзе забаронены ў Канадзе", - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама пад забарону трапяць кантэйнеры з-пад фаст-фуда і кубкі з пенаполістыролу.
Як адзначаецца, гэта толькі частка глабальнай стратэгіі Канады ў барацьбе з забруджваннем навакольнага асяроддзя пластыкам. Чакаецца, што поўную версію урад краіны абвесціць ў бліжэйшы час.
На апошнім саміце "Вялікай сямёркі" Францыя, Канада, Германія, Італія, Вялікабрытанія падпісалі хартыю, згодна з якой да 2040 году ўвесь пластык, выраблены ў гэтых краінах, будзе паўторна выкарыстоўвацца, перапрацоўвацца або спальвацца для вытворчасці энергіі.
Спасылкі
[1] https://www.ukrinform.ru/rubric-culture/2718649-kanada-zapretit-odnorazovyj-plastik.html
[2] https://www.cbc.ca/news/politics/government-to-ban-single-use-plastics-by-2021-1.5168386
[3] https://zviazda.by/be/tags/plastyk
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanada
[5] https://zviazda.by/be/tags/zabarona-plastyku