Ратавальнікі АСВОДа дасталі цела мужчыны 1963 года нараджэння з ракі Прыпяць у Мазырскім раёне 11 чэрвеня, паведамляе [1] БелТА.
На працягу дня жыхар Мазыра разам з сябрам рыбачылі з берага ў раёне аўтамабільнага моста каля вёскі Новікі. Затым ён прапанаваў прыяцелю паплаваць, аднак той адмовіўся. Паплыў адзін. Пераадолеўшы 6-7 м, сышоў пад ваду.
Напарнік па рыбалцы набраў нумар экстраных службаў. На працягу 30 хвілін ратавальнікі АСВОДа дасталі мужчыну з вады. Дакладная прычына смерці будзе названая па выніках экспертызы.
Вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах Сяргей Касцючэнка падкрэсліў, што арганізм кожнага чалавека па-рознаму ўспрымае перапад тэмператур пры перамяшчэнні з сушы ў ваду. У некаторых выпадках акунанне пасля працяглага знаходжання на сонцы можа прывесці да трагедыі. Ён таксама парэкамендаваў жыхарам рэгіёна не перабольшваць свае магчымасці, "У першую чаргу трэба думаць пра бяспеку, ні ў якім разе не рызыкаваць. Пажадана плыць ўздоўж берага, на плыткаводдзе, каб у любую хвіліну стаць на ногі і адчуць грунт. Зразумела, калі быў у вады, неабходна выконваць усе правілы бяспечных паводзін", - дадаў ён.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/rybak-utonul-v-pripjati-pod-mozyrem-350821-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/kupanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaginuly
[5] https://zviazda.by/be/tags/tavarystva-ratavannya-na-vodah