Аляксандр Лукашэнка 13—14 чэрвеня з рабочым візітам наведае Кыргызскую Рэспубліку.
Беларускі лідар прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе наша краіна мае статус дзяржавы-назіральніка.
Запланавана выступленне Прэзідэнта падчас пасяджэння савета ў пашыраным складзе. Ён акрэсліць пазіцыю Беларусі па актуальнай міжнароднай тэматыцы і далейшым развіцці супрацоўніцтва ў рамках гэтага інтэграцыйнага аб'яднання.
Паводле БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/kyrgyzstan
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka