Савет ЗША па геаграфічных назвах змяніў у сваёй міжнароднай базе напісанне назвы сталіцы Украіны з Kiev на Kyiv, паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на афіцыйную старонку ў Facebook украінскага пасольства ў Злучаных Штатах.
Адзначаецца, што "з гэтага часу афіцыйна ў Злучаных Штатах Амерыкі і ў міжнародным выкарыстанні" будзе прымяняцца менавіта напісанне Kyiv.
Пасольства Украіны паказала на "надзвычай важнае значэнне" прынятай змены, так як яно будзе выкарыстоўвацца не толькі ў саміх ЗША, але і, напрыклад, на міжнародных авіярэйсах і ў замежных аэрапортах. Бо, як нагадала ўкраінскае дыпламатычнае прадстаўніцтва, Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) выкарыстоўвае менавіта базу Савета ЗША па геаграфічных назвах для абазначэння пунктаў вылету і прыбыцця самалётаў па ўсім свеце.
Як запэўніла пасольства, змены ў напісанні на англійскай мове сталіцы Украіны з Kiev на Kyiv ў афіцыйную базу Савета ЗША па геаграфічных назвах будуць унесены 17 чэрвеня.
Дзярждэпартамэнт яшчэ ў кастрычніку 2006 года перайшоў на ўкраінскую версію напісання слова "Кіеў". "Гэта рашэнне прыняў Савет па геаграфічных назвах ЗША, і як я разумею, яно прадыктавана тым, што самі украінцы так прамаўляюць назва горада. Акрамя таго, такую транскрыпцыю ўжо прынялі многія міжнародныя арганізацыі, у прыватнасці НАТА і ААН", - паведаміў тады Том Кейсі , які займаў пасаду афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпа.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/6544633
[2] https://zviazda.by/be/tags/kieu
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/zmena-nazvy
[5] https://zviazda.by/be/tags/pasolstva-ukrainy