Яшчэ ўчора ранкам абмежаванні на наведванне ўгоддзяў дзейнічалі [1] ў 35 раёнах, да вечара іх колькасць павялічылася [2] да 47-мі. Па апошняй інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, зараз забарона ўведзена ўжо ў 53 раёнах краіны.
Так, абмежаванні дзейнічаюць у Полацкім, Сенненскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, у Маларыцкім і Баранавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці, шасці раёнах Гродзенскай (Астравецкім, Смаргонскім, Ашмянскім, Іўеўскім, Лідскім і Воранаўскім), дзесяці раёнах Магілёўскай (Краснапольскім, Касцюковіцкім, Хоцімскім, Быхавіцкім, Асіповіцкім, Бялыніцкім, Шклоўскім, Магілёўскім, Чавускім і Глускім), 13 раёнах Мінскай (Стаўбцоўскім, Дзяржынскім, Мінскім, Смалявіцкім, Слуцкім, Старадарожскім, Салігорскім, Любанскім, Барысаўскім, валожынскім, Уздзенскім, Пухавіцкім і Чэрвеньскім) і амаль па ўсёй Гомельскай вобласці (акрамя Кастрычніцкага і Жыткавіцкага раёнаў).
Нагадаем, рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта [3], па якой можна адсочваць увядзенне і зняцце абмежаванняў у сваім рэгіёне. Яна аператыўна абнаўляецца.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20190612/1560329547-zabarona-na-navedvanne-lyasou-uvedzena-u-35-rayonah-belarusi
[2] http://zviazda.by/be/news/20190612/1560354312-zabarona-na-navedvanne-lyasou-uvedzena-u-47-rayonah-belarusi
[3] https://www.mlh.by/maps/map.php
[4] https://zviazda.by/be/tags/les
[5] https://zviazda.by/be/tags/zabarona-na-navedvanne-lyasou