Максім Ермаловіч, міністр фінансаў:
«Мы зараз разглядаем дзве канцэпцыі па дарожным зборы. Ёсць канцэпцыя ўрада, якая заключаецца ў захаванні схемы выплаты гэтага збору за доступ да дарожнай інфраструктуры. Па нашай задумцы, чалавек можа выбіраць, на які тэрмін ён купляе права карыстання дарожнай сеткай — на месяц, два, на год. Права выбару планавалася даваць самому аўтааматару. Пры абмеркаванні з'явіўся альтэрнатыўны варыянт дарожнага збору — уключэнне яго ў кошт аўтамабільнага паліва. Такі варыянт таксама падрыхтаваны ўрадам і накіраваны на ўзгадненне. У любым выпадку, выбар з двух варыянтаў будзе зроблены. Каб дарогі будаваліся, своечасова рэканструяваліся, каб развівалася дарожная інфраструктура — на гэтыя мэты патрэбны сродкі. Без дарожнага збору, на жаль, не абысціся».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert