У Мінску шукаюць мужчыну, якому па памылцы ў банку выдалі лішнюю тысячу долараў, піша [1] агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.
Мужчына мяняў валюту ў адным з банкаў Мінска 5 чэрвеня ў перыяд часу з 18:39 да 18:49 і атрымаў на тысячу долараў больш, чым належыла. Міліцыя ўстанаўлівае асобу кліента банка.
Прыкметы мужчыны: на выгляд 25-30 гадоў, рост 170-175 см, хударлявага целаскладу, твар авальны, вусны тонкія, валасы кароткія. У момант наведвання банка быў апрануты ў чырвоную майку, сінія джынсы і цялеснага колеру абутак. Пры сабе меў чорны партфель.
Міліцыя просіць грамадзян паведаміць любую інфармацыю аб мужчыне, які адшукваецца, па тэлефонах: 8 (029) 563-93-67, 8 (017) 278-48-56 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-ishhut-muzhchinu-kotoromu-v-banke-vyidali-lishnyuyu-tyisyachu-dollarov-video/
[2] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyshuk
[4] https://zviazda.by/be/tags/bank
[5] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva