Выстава жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Івана Стасевіча адкрыецца 18 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, паведамілі [1] БЕЛТА ва ўстанове.
У экспазіцыі, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння мастака, будзе прадстаўлена каля 20 карцін, на якіх адлюстраваны пасляваенныя гады. "У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў заканамернай бачыцца выстава твораў Івана Стасевіча. Многім беларускім мастакам давялося ваяваць, і Ваня Стасевіч быў, як кажуць, сынам палка, дайшоў да Берліна і распісаўся на Рэйхстагу, - расказалі ў музеі. - Юнак меў незвычайны талент жывапісца, быў сапраўдным самародкам, які ў далейшым атрымаў цудоўную прафесійную адукацыю".
Усяго ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея знаходзяцца 22 творы жывапісу і графікі майстра. "Сярод іх палатно "Шахцёры Салігорска", можна сказаць, навечна прыпісанае да пастаяннай экспазіцыі беларускага мастацтва ХХ стагоддзя як выдатны мастацкі і гістарычны дакумент", - дадалі ва ўстанове.
Выстава будзе працаваць па 1 верасня.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/natsyjanalny-mastatski-muzej-pakazha-zhyvapis-ivana-stasevicha-78832-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyvapis
[4] https://zviazda.by/be/tags/mastak
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-mastacki-muzey