Мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага цырка Вітаўтас Грыгалюнас лічыць, што кошт білетаў на прадстаўленні не можа быць ніжэйшымі за усталяваныя ў цяперашні час. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае БЕЛТА [1].
Кошт квіткоў у Белдзяржцырку цяпер даходзіць да Br77. "Цырк наогул вельмі дарагая справа. Нас часта пытаюцца, чаму ў цырку такія дарагія квіткі. Яны максімальна танныя! І ніяк не могуць быць танней. Бо палічыце, якія ў нас затраты. Чаго варта запрашэнне артыстаў з усяго свету, выдаткі на ўтрыманне жывёл", - адзначыў Вітаўтас Грыгалюнас.
Паводле яго слоў, дзяржава дае дапамогу на развіццё Белдзяржцырка, але гэта, як правіла, разавыя датацыі на буйныя набыцці тэхнікі, абсталявання. "Усё, што адбываецца ў манежы, акупляецца за кошт таго, што гледачы наш цырк любяць, прыязджаюць з усёй краіны, нават з-за мяжы. Гэтыя зборы дазваляюць нам трымацца на высокім узроўні", - падкрэсліў мастацкі кіраўнік.
Разам з тым адміністрацыя цырка працягвае шукаць спосабы для атрымання дадатковых даходаў. Так, напрыклад, у планах арганізаваць інтэрактыўную дзіцячую гульнявую пляцоўку каля будынка, дзе можна будзе пры дапамозе інструктараў паспрабаваць пахадзіць па канаце або навучыцца жангляваць.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/culture/view/oni-nikak-ne-mogut-byt-deshevle-hudruk-belgostsirka-rasskazal-o-tsenah-na-bilety-351195-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/znizhenne-koshtau
[3] https://zviazda.by/be/tags/beldzyarzhcy