Выбітны італьянскі рэжысёр тэатра і кіно Франка Дзэфірэлі памёр у сваім доме ў Рыме на 97-м годзе жыцця, паведамляе ria.ru [1] са спасылкай на прадстаўнікоў фонду, які носіць імя маэстра.
Франка Дзэфірэлі (сапраўднае імя - Джанфранка Корса) нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1923 годзе. Першапачаткова вучыўся на архітэктара, але вучобу перапыніла Другая сусветная вайна, падчас якой Дзэфірэлі быў партызанам італьянскага руху Супраціву, а затым - перакладчыкам шатландскай гвардыі.
У кіно ён дэбютаваў ў 1957 году кароткаметражным фільмам "Кемпінг". Папулярнасць яму прынеслі экранізацыі Шэкспіра: "Утаймаванне свавольнай" (1967) і "Рамэа і Джульета" (1968). За "Рамэа і Джульету" яго намінавалі на "Оскар" як лепшага рэжысёра, фільм атрымаў прыз за лепшыя касцюмы і аператарскую працу.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20190615/1555598358.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kino