На адной са сталічных будоўляў загінуў 39-гадовы мантажнік. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён упаў з вышыні, паведамілі «Мінск-Навінам» [1] ва УСК па горадзе Мінску.
Трагічны інцыдэнт адбыўся раніцай 15 чэрвеня. Мужчына выконваў работы на ўзроўні другога паверха і загінуў у выніку падзення.
На месцы працавалі спецыялісты Следчага камітэта, прызначана судова-медыцынская экспертыза, канфіскавана дакументацыя. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/na-stolichnoy-stroyke-pogib-39-letniy-montazhnik/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne