19-га чэрвеня а 18-й у Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца трэцяя лекцыя пад назвай “Каханне першае і апошняе” з цыкла адкрытых лекцый Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца”, прысвечаных жыццю Элізы Ажэшкі.
Яна рассыпае па старонках лістоў і твораў лацінскія выразы, хоць без іх можна запраста абысціся, і насяляе творы высакароднымі лекарамі, на бюрках якіх апынаюцца падручнікі па фізіялогіі. Пазней захопіць яе і батаніка — на ўзроўні не толькі збору раслін для складання гербарыяў, але і даследавання наменклатуры і сістэматыкі. «Па-сапраўднаму глыбокае пачуццё звычайна ад чужога вока схавана», — напіша яна ў аповесці “У правінцыі”. Хочацца ўдакладніць: глыбокае пачуццё звычайна ад чужога вока схавана, але калі яго перажывае пісьменнік, а тым болей пісьменніца, ды яшчэ такога рамантычнага складу, то яно абавязкова праявіць сябе ў творах.
Пра адзінае сапраўднае каханне ў жыцці Элізы Ажэшкі — праз новыя знаходкі паміж радкамі яе лістоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-vocinava
[2] https://zviazda.by/be/tags/eliza-azheshka
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-muzey-gistoryi-belaruskay-litaratury