У выніку падрыву трох тэрарыстаў-смяротнікаў на поўначы Нігерыі загінулі 30 чалавек, яшчэ 40 атрымалі раненні, перадае [1] Укринформ. Пра гэта заявіў старшыня Агенцтва па надзвычайных сітуацыях штата Борна Усман Качалла.
"У выніку нападаў колькасць загінуўшых узрасла да 30 чалавек. Таксама маем звыш 40 параненых", - сказаў ён.
Па словах прадстаўніка мясцовай самаабароны, адзін тэракт адбыўся ў горадзе Кондуга ў нядзелю каля 21-й гадзіны ў зале, дзе заўзятары глядзелі футбол. Пазней прагрымелі яшчэ два выбухі - смяротнікі ўзарвалі сябе ў натоўпе ў бары.
Як удакладнілі ў Дзяржаўным агенцтве па надзвычайных сітуацыях Нігерыі, вялікая колькасць загінуўшых была звязана з тым, што супрацоўнікі аварыйна-выратавальных службаў не змаглі хутка дабрацца да месца тэракту. Акрамя таго, паблізу з вёскай, дзе здарыўся інцыдэнт, няма медыцынскіх устаноў, здольных справіцца з такой надзвычайнай сітуацыяй.
Вядзецца расследаванне. У нападзе падазраецца ваяўнічая ісламісцкая групоўка "Бока Харам".
Спасылкі
[1] https://www.ukrinform.ru/rubric-world/2722672-v-nigerii-vsledstvie-trojnogo-terakta-pogibli-30-celovek.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/terakt
[4] https://zviazda.by/be/tags/nigeryya