У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрылі міждысцыплінарную магістратуру па спецыяльнасці “Менеджмент”. Гэта сумесная праграма эканамічнага факультэта і факультэта журналістыкі, нацэленая на падрыхтоўку спецыялістаў вышэйшага звяна ў галіне кіравання выдавецтвамі і медыяпраектаў.
У прэс-службе БДУ канстатуюць: сёння патрабуюцца прафесійныя кадры для кіраўніцтва мультымедыйнай рэдакцыяй СМІ, арганізацыі вытворчасці кантэнту, стварэнні і прасоўванні ініцыятыў. На працягу года магістранты будуць вывучаць стратэгічны менеджмент, інфармацыйныя тэхналогіі ў бізнесе, асновы сучаснай журналістыкі і іншыя дысцыпліны па эканоміцы і медыя. Дадаткова будуць прапаноўвацца курсы па выбары: сярод іх лічбавая трансфармацыя СМІ, крэатыўныя індустрыі і СМІ, медыяметрыя, метадалогія медыядаследаванняў. Заняткі арганізуюцца на рускай і англійскай мовах.
Спецыялісты, якія закончаць магістратуру, змогуць працаваць у рэдакцыях сродкаў масавай інфармацыі, прэс-службах, аналітычных цэнтрах і г.д. Выпускнікам прысвойваецца акадэмічная ступень магістра эканомікі і кіравання з выдачай дыплома міжнароднага ўзору аб заканчэнні другой ступені вышэйшай эканамічнай адукацыі.
Дакументы ў магістратуру прымаюцца да 5 ліпеня ўключна.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/menedzhary
[3] https://zviazda.by/be/tags/smi