Супрацоўнікі 6-га ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС канфіскавалі ў двух жыхароў Бярозаўскага раёна вялікі арсенал агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.
Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, дома, у гаражах і іншых памяшканнях, якія належаць ім, мужчыны захоўвалі пісталет ТТ, запал да гранаты, некалькі самаробных пісталетаў, вінтоўку неўстаноўленага ўзору, самаробнае выбуховае прыстасаваньне, 872 патроны рознага калібру, абсталяванне для вырабу патронаў, мінамётную міну 50 мм з узрывальнікам, пяць артылерыйскіх снарадаў калібру 20 мм, гранату Ф-1 і іншыя боепрыпасы. Абодва затрыманыя выраблялі самаробныя ўзоры сучаснай стралковай зброі, а таксама займаліся рэстаўрацыяй зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны. За незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/agnyastrelnaya-zbroya