Кампанія Facebook прадставіла сёння ўласную криптовалюту пад назвай Libra, паведамляе тэлерадыёкампанія Deutsche Welle [1].
Як распавёў менеджар кампаніі Дэвід Маркус, электронныя грошы ад Facebook грунтуюцца на той жа тэхналогіі размеркаваных рэестраў, што і біткойн, аднак не залежаць ад ваганняў курсаў валют. Плануецца, што на пачатковым этапе Libra будзе выкарыстоўвацца для грашовых пераводаў, якія здзяйсняюцца ў розных валютах. Такім чынам, крыптавалюта складзе прамую канкурэнцыю такім паслугам, як Moneygram і Western Union, за карыстанне якімі трэба плаціць дадатковыя ўзносы. У перспектыве ж, па словах менеджара, Libra павінна стаць універсальным плацежным сродкам.
Каб дасягнуць гэтай мэты, Facebook заключыў партнёрскае пагадненне з 28 буйнымі кампаніямі, так ці інакш звязанымі з электроннымі плацяжамі, у іх ліку Visa, Mastercard, Paypal, Vodafone і Ebay. Пры гэтым Маркус падкрэсліў, што Facebook не будзе гуляць асаблівую ролю ў гэтым альянсе і не атрымае доступу да фінансавых дадзеных карыстальнікаў.
Чакаецца, што грашовыя пераклады з Libra ў перспектыве можна будзе ажыццявіць непасрэдна ў належачых Facebook службах абмену паведамленнямі WhatsApp і Messenger. Акрамя таго, калі акаўнт карыстальніка Libra будзе злучаны з яго банкаўскім рахункам, можна будзе абмяняць электронныя грошы на іншую валюту непасрэдна на смартфоне.
Як паведамляецца ў карпаратыўным блогу Facebook, кампанія стварыла спецыяльнае даччынае прадпрыемства Calibra для прадастаўлення фінансавых паслуг, звязаных з выкарыстаннем криптовалюты Libra.
Запуск крыптавалюты Libra запланаваны на 2020 год.
Спасылкі
[1] http://dw.com
[2] https://zviazda.by/be/tags/facebook
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryptavalyuty