Даведнік «Мінск» падрыхтаваны напярэдадні правядзення ў сталіцы Рэспублікі Беларусь II Еўрапейскіх гульняў. Кніга дапаможа зарыентавацца сярод гарадскіх славутасцяў, помнікаў архітэктуры, тэатраў, музеяў, гатэляў, рэстаранаў і кафэ. У выданні, якое пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», прапануецца карысная і цікавая інфармацыя для турыстаў і падарожнікаў па Беларусі. Даведнік распавядае пра сімволіку і талісмана Гульняў, пра падарожжа эстафеты агню «Полымя міру», пра спартыўную вёску, знаёміць гасцей горада Мінска, якія прыбылі на II Еўрапейскія гульні 2019 года, з усімі аб'ектамі, на якіх пройдуць спартыўныя спаборніцтвы і дзе разгорнуцца пляцоўкі фан-зон Гульняў.
Чытаць [2]:
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] http://zviazda.by/sites/default/files/belarus_priglashaet_001-104.pdf
[3] http://zviazda.by/sites/default/files/minsk_-_turizm_-_iyun_2019.pdf
[4] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019