Кампанія Microsoft разглядае магчымасць з'яўлення на сваіх клавіятурах новай кнопкі Office, піша [1] Газета.ru са спасылкай на The Verge.
Спалучэнні з гэтай клавішай дадуць новыя магчымасці карыстальнікам, уключаючы хуткі абмен дакументамі і файламі ў Office. Мяркуецца, што новая клавіша заменіць кнопку Microsoft на правым баку клавіятуры або кнопку вылучанага меню. Змены раскладкі клавіятуры, калі яны адбудуцца, будуць першымі з 1994 года.
Спасылкі
[1] https://www.gazeta.ru/tech/news/2019/06/19/n_13108717.shtml
[2] https://zviazda.by/be/tags/microsoft
[3] https://zviazda.by/be/tags/klaviatura
[4] https://zviazda.by/be/tags/klavisha