Прэзідэнт групы кампаній Louis Vuitton Moët Hennessy (LVMH) і яе асноўны ўладальнік, французскі бізнесмен Бернар Арно увайшоў у лік людзей з багаццем больш за $100 млрд, паведамляе РБК [1] са спасылкай на Bloomberg [2]. Па падліках яго экспертаў, за мінулы дзень багацце Арно вырасла амаль на $3 млрд, да $ 100,4 млрд. Такім чынам, агульная колькасць «стомільярдэраў» (centibillionaire, як называе іх Bloomberg) у свеце вырасла да трох: раней гэтага тытула ўдастоіліся заснавальнік Amazon Джэф Безас і заснавальнік Microsoft Біл Гейтс.
З пачатку 2019 года капітал Арно дзякуючы росту кошту акцый LVMH (на 43%) вырас амаль на $ 32 млрд, што дазволіла яму рэзка палепшыць сваё становішча ў рэйтынгах мільярдэраў. У пачатку сакавіка Арно ўпершыню здолеў увайсці ў топ-3 рэйтынгу Bloomberg Billionaires Index, пацясніўшы кіраўніка інвесткампаніі Berkshire Hathaway Уорэна Баффетта.
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/finances/19/06/2019/5d09f8889a79472230a2dd8c
[2] http://www.bloomberg.com/
[3] https://zviazda.by/be/tags/kapital