Трагічна загінуў 15-гадовы галкіпер СДЮШАР "Юнацтва-Мінск" і юнацкай зборнай Беларусі Мікалай Шастакоў, інфармуе hockey.by [1].
Па паведамленнях расійскага выдання smolnews.ru [2] трагедыя адбылася сёння раніцай на трасе М1 у Вяземскім раёне. Аўтамашына, у якой Мікалай ехаў з бацькамі, на высокай хуткасці здзейсніла наезд на грузавы аўтамабіль. У выніку аварыі малады хакеіст і яго мама памерлі на месцы, бацька, які кіраваў аўтамашынай, дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы горада Вязьмы.
Спасылкі
[1] https://hockey.by/news/sobytie/news70572.html
[2] http://smolnews.ru/
[3] https://zviazda.by/be/tags/hakey