У Беларусі 36,8% уведзенага ў студзені-маі 2019 года жылля прызначана для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, паведамілі БЕЛТА [1] ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 13,1 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1 240,8 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, прызначана 456,6 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 36,8% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 321,3 тыс. кв.м. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 440,2 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 35,5% ад агульнага ўводу па краіне.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/v-belarusi-368-vvedennogo-v-janvare-mae-zhiljja-postroeno-dlja-nuzhdajuschihsja-318-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo