Спатрэбіцца: адвараны язык — 300 г, перапяліныя яйкі — 10 шт., памідоры чэры — 10 шт., рукала — 1 пучок, маянэз — 150 г, соль, молаты перац — на смак.
Перапяліныя яйкі адварыць на працягу пяці хвілін, астудзіць і пачысціць. Памідоры чэры памыць і разрэзаць напалам. Рукалу памыць, абсушыць і парваць рукамі. Язык адварыць у падсоленай вадзе, астудзіць і нарэзаць тонкімі брусочкамі. Змяшаць усе інгрэдыенты салаты, паліць маянэзам і пасыпаць молатым перцам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya