Спатрэбіцца: мука — 450 г, тварог — 250 г, маргарын ці масла — 100 г, цукар — 100 г, сода — 0,25 ч. л., ванілін — 1 г, соль — 0,5 ч. л., яечныя жаўткі — 2 шт., цукровая пудра.
У глыбокай ёмістасці змешваем тварог, растоплены маргарын, цукар, ванілін, соль і яечныя жаўткі. Паступова дадаём прасеяную муку з содай і замешваем далікатнае цеста. Мукі можа спатрэбіцца крыху больш: усё залежыць ад вільготнасці тварагу.
Раскочваем цеста таўшчынёй 2-3 міліметры і выразаем чарачкай кружочкі. Складваем нахлёстам 3-4 кружочкі і акуратна скручваем тугі рулецік.
Разразаем рулецік на дзве часткі. У выніку атрымліваюцца дзве ружачкі.
Ружы выкладваем на бляху, засланую пергаментнай паперай. Выпякаем пры тэмпературы 120 градусаў 20—30 хвілін. Астылае печыва пасыпаць цукровай пуд-
рай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya