«У мяне нарадзілася другое дзіця. Старэйшаму сыну — 19 гадоў, і ён пражывае асобна. У якім памеры выплачваюцца дапамогі на малодшае дзіця: як на першае або як на другое?»
На пытанне нашай чытачкі адказваюць спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны:
— Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці вам будзе выплачвацца ў павышаным памеры, устаноўленым пры нараджэнні другога або наступных дзяцей, — у памеры 14 бюджэтаў пражытковага мінімуму. Для прызначэння гэтай дапамогі ўлічваюцца ўсе народжаныя і ўсыноўленыя дзеці незалежна ад іх узросту і выхавання ў сям'і, у тым ліку дзеці, памерлыя раней.
А дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будзе выплачвацца ў памеры, устаноўленым на першае дзіця, бо для яе прызначэння ўлічваюцца ўсе дзеці, што выхоўваюцца ў сям'і, але толькі ва ўзросце да 18 гадоў.
* * *
«Маёй маме спаўняецца 80 гадоў. Чула, што да пенсіі павінна быць устаноўлена надбаўка на догляд. Ці будзе ў гэтым выпадку выплачвацца даплата за ўзрост, якую яна атрымлівала пасля таго, як ёй споўнілася 75 гадоў?»
На пытанне адказваюць спецыялісты ўпраўлення пенсій і дапамог Камітэта па працы Мінгарвыканкама:
— Артыкулам 25 Закона «Аб пенсійным забеспячэнні» вызначана, што пенсіянерам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, да пенсіі ўстанаўліваецца штомесячная надбаўка на догляд у памеры 50 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце. У адпаведнасці з артыкулам 81 згаданага закона паказаная надбаўка да пенсіі вашай мамы будзе выплачвацца з першага чысла месяца, наступнага за тым, у якім з'явілася права на павышэнне пенсіі. Таксама павялічыцца памер штомесячнай даплаты за ўзрост з 75 да 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце, устаноўленай Указам Прэзідэнта ад 16 студзеня 2012 года № 35 «Аб павышэнні пенсій». Такім чынам, да пенсіі будзе выплачвацца як надбаўка на догляд, так і даплата за ўзрост.
* * *
Пры ажыццяўленні догляду за непрацаздольнымі асобамі прызначаецца і выплачваецца дапамога па доглядзе. Ці адрозніваецца памер такой дапамогі ў Мінску і рэгіёнах?
Адказваюць спецыялісты ўпраўлення пенсій і дапамог Камітэта па працы Мінгарвыканкама:
— Не адрозніваецца. Памер дапамогі па доглядзе фіксаваны, не залежыць ад месца пражытковага атрымальніка і складае 100 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны за два апошнія кварталы, а пры адначасовым ажыццяўленні догляду за дзвюма і больш асобамі — 120 працэнтаў. Цяпер памер дапамогі складае 224 рублі (за дзвюма асобамі — 268 рублёў).
Пераразлік памеру дапамогі па доглядзе ажыццяўляецца ў сувязі са зменай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму і робіцца аўтаматычна адначасова ўсім атрымальнікам такіх дапамог.
Падрыхтавала Святлана БУСЬКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta