Супрацоўнікі МНС з-за пажару эвакуявалі 250 чалавек з інтэрната Мінскага гарадскога прафесійнага ліцэя дрэваапрацоўчай вытворчасці і транспартнага абслугоўвання №14, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе МНС.
"Сёння ў 15.31 паступіла паведамленне аб загаранні ў пакоі на пятым паверсе дзевяціпавярховага інтэрната ліцэя па вуліцы Ваўпшасава, 15 корп. 2. Было ўстаноўлена, што ў чатырохпакаёвым блоку адбылося загаранне пасцельных прыналежнасцяў і шпалер ў пакоі на плошчы 2 кв. м. Работнікамі МНС сумесна з адміністрацыяй аб'екта з будынка інтэрната эвакуявалі 250 чалавек. Пажар лакалізаваны ў 15.46 і ліквідаваны. Пацярпелых няма", - распавялі ратавальнікі.
Прычына пажару высвятляецца, разгляданая версія - кароткае замыканне электраправодкі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/iz-za-pozhara-v-obschezhitii-litseja-v-minske-evakuirovali-250-chelovek-351809-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk