З 23 чэрвеня да 3 ліпеня гэтага года Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны правядзе ў сацыяльных сетках акцыю памяці «Героі глядзяць з фатаграфій». У гэты час на старонках папулярных рэсурсаў («Вконтакте», Fасеbооk, Іnstаgrаm) супрацоўнікі музея будуць размяшчаць фотаздымкі франтавікоў і партызанаў — удзельнікаў вызвалення Беларусі, а таксама інфармацыю пра іх. Публікацыі будуць пазначацца адпаведным хэштэгам.
Музей запрашае іншыя арганізацыі і ўстановы (музеі, архівы, бібліятэкі) далучыцца да акцыі памяці і размясціць на сваіх старонках у сацыяльных сетках фотаздымкі герояў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні нашай краіны.
Падтрымаць такі пачын могуць таксама і сем'і, якім удалося захаваць каштоўныя фота ўдзельнікаў падзей 1944 года, калі ў выніку наступальнай аперацыі «Баграціён» была цалкам вызвалена тэрыторыя Беларусі, а нанесенае групе нямецкіх армій «Цэнтр» паражэнне стварыла ўмовы для далейшага прасоўвання савецкіх войскаў на Захад і канчатковага разгрому праціўніка. Будуць чакаць здымкаў і ад замежных грамадзян, чые продкі ваявалі ў Чырвонай арміі на тэрыторыі нашай зямлі, — а такіх былі тысячы, больш за 1600 з іх атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
Алена ДЗЯДЗЮЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-dzyadzyulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/75-goddze-vyzvalennya-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/patryyatychnaya-akcyya-belarus-pamyatae