«Полымя міру» – сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў – працягвае сваё шэсце па сталіцы.
Учора факел віталі ў Парку высокіх тэхналогій. Прымалі тут агонь нечакана, але сімвалічна для такога месца – з дапамогай робата-факеланосца. Эстафету ад разумнай машыны прыняў дырэктар групы кампаній «Сінэзіс» – рэзідэнта ПВТ Аляксандр Шатроў (на фота). І гэта невыпадкова: кампанія, якую ён узначальвае, працавала над стварэннем ІТ-платформы для Гульняў.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya