Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) паведаміў аб збітым амерыканскім разведвальным беспілотніку, які знаходзіўся ў паветранай прасторы Ірана, інфармуе ВВС [1].
Робат быў збіты над паўднёвай правінцыяй Хармазган. Іранскія СМІ паведамляюць, што гэта быў беспілотнік RQ-4 Global Hawk.
Амерыканскія вайскоўцы спачатку не пацвердзілі страту лятальнага апарата. Прадстаўнік Цэнтральнага камандавання Біл Урбан заявіў, што над іранскай тэрыторыяй беспілотнікаў не было.
Але затым Асашыэйтэд прэс і Рэйтэр паведамілі са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне, што амерыканскі робат быў збіты, але ён знаходзіўся ў міжнароднай паветранай прасторы. Прадстаўнік амерыканскіх ваенных паведаміў Рэйтэр, што збіты робат належаў ВМФ ЗША,
Інцыдэнт адбыўся на фоне моцнай напружанасці паміж ЗША і Іранам.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-48702602
[2] https://zviazda.by/be/tags/iran
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha