Юрый Малееў прызначаны галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі па футболе. Спецыяліст змяніў на пасадзе Эдуарда Дземенкаўца, піша by.tribuna.com. [1]
З 2004 года спецыяліст працаваў трэнерам, узначальваючы мужчынскія прафесійныя каманды, а таксама зборную U-17.
З 2016 па 2019 гады спецыяліст стаяў ля руля жаночага падраздзялення ФК «Мінск», з якім тройчы заваёўваў золата ўнутранага першынства, тройчы браў Кубак Беларусі, а таксама два разы ўздымаў над галавой Суперкубак краіны. У 2018 годзе з Малеевым на чале сталічная каманда перамагла ў розыгрышы Балтыйскай лігі. Акрамя таго, Юрый Іванавіч разам з падапечнымі двойчы дабіраўся да 1/16-й жаночай Лігі чэмпіёнаў.
Спасылкі
[1] https://by.tribuna.com/football/1075608346.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhanochaya-zbornaya-belarusi-pa-futbole
[4] https://zviazda.by/be/tags/trener