Мэр Рыгі Дайніс Турлайс, які заняў гэты пост пасля сыходу ў адстаўку Ніла Ушакова, у чацвер быў адпраўлены ў адстаўку, інфармуе РІА Навіны [1].
Апазіцыя ў Рыжскай думе раней падала запыт аб скліканні пазачарговага пасяджэння, на якім разгледзяць пытанне аб адхіленні Турлайса ад пасады мэра. Такое рашэнне апазіцыя прыняла пасля размовы з Турлайсам, падчас якога ён выказаў сваё бачанне будучыні думы.
За адстаўку Турлайса прагаласаваў 31 дэпутат з 60.
Турлайс быў абраны мэрам Рыгі 30 мая пасля абрання экс-кіраўніка горада Ніла Ушакова дэпутатам Еўрапарламента.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20190620/1555753520.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/ryga
[3] https://zviazda.by/be/tags/latviya