15 гадоў таму на экраны выйшла оскараносная рамантычна-фантастычная драма «Вечнае ззянне чыстага розуму». Фільм сцэнарыста Чарлі Каўфмана і рэжысёра Мішэля Гондры атрымаў некалькі дзясяткаў прэстыжных кінаўзнагарод — ад «Оскара» за найлепшы сцэнарый да прэмій BAFTA і Брэма Стокера, сабраў у сусветным пракаце больш за 72 мільёны долараў (пры бюджэце 30 мільёнаў) і заняў трывалае месца ў сэрцах многіх кінаманаў — а ў 2015 годзе яго аднавілі ўжо ў выглядзе тэатральнай пастаноўкі ў Паўднёвай Карэі.
Паводле сюжэта гэтай гісторыі, экстравагантная і жыццярадасная дзяўчына Клеменціна (Кейт Уінслет) і самотны меланхолік Джоэл (Джым Керы — дарэчы, гэта адна з нямногіх яго некамедыйных роляў) выпадкова сустрэліся ў цягніку і пакахалі адно аднаго. Але з часам праблем, напружання і незадаволенасці адно адным у стасунках стала настолькі многа, што маладыя людзі паскандалілі і рассталіся. А калі Джоэл вырашыў памірыцца і зайшоў да дзяўчыны на работу, тая... не пазнала яго. Як высветлілася, Клеменціна з дапамогай нейкай фірмы сцерла ўсе ўспаміны пра каханага. Каб выкінуць яе з сэрца, Джоэл вырашае зрабіць тое ж самае — аднак падсвядомасць катэгарычна супраць тэхналагічнага ўмяшання, таму дарагія моманты адсоўваюцца ў самыя патаемныя куткі памяці ажно да дзяцінства, адкуль іх немагчыма выдаліць. Паступова героі фільма разумеюць, што ёсць у жыцці рэчы, непадуладныя ніякім сучасным тэхналогіям...
Пакуль вы вырашаеце, ці варта перагледзець стужку наноў — напрыклад, канал ТБ3 пакажа «Вечнае ззянне...» у наступную пятніцу, 28 чэрвеня, — нагадаем некаторыя цікавыя факты пра фільм, якія маглі дзіўным чынам сцерціся з вашай памяці.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen