На ІІ Еўрапейскіх гульнях беларуская каманда па мастацкай гімнастыцы ў складзе Настассі Рыбаковай, Арыны Цыцылінай, Карыны Ярмоленка, Ганны Швайбы і Ганны Гайдукевіч заваявалі залатыя ўзнагароды ў групавых практыкаваннях з трыма абручамі і чатырма булавамі, а таксама ў мнагабор’і. Акрамя гэтага, наша каманда атрымала «бронзу» ў практыкаванні з пяццю мячамі.
У індывідуальных выступленнях Кацярына Галкіна стала сярэбраным прызёрам у практыкаванні з абручом.
У гэты ж час на «Мінск-Арэне» беларускія акрабаты Артур Белякоў і Вольга Мельнік выйгралі «бронзу» ў мнагабор’і камбінаваных практыкаванняў. А Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч заваявалі «бронзу» ў мнагабор’і камбінаваных практыкаванняў.
Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[3] https://zviazda.by/be/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019