На арэне Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама» сёння прайшлі папярэднія матчы па лёгкай атлетыцы.
Максім Недасекаў стаў залатым медалістам Еўрапейскіх гульняў па скачках у вышыню. Беларус пераадолеў планку на вышыні 2.27 м.
Маладая, таленавітая і ўжо тытулаваная бар’ерыстка Эльвіра Герман паклала яшчэ адну ўзнагароду ў сваю медальную скарбонку, атрымаўшы перамогу на дыстанцыі 100м з бар'ерамі. Яна паказала час 12.89 секунды.
Віталь Парахонька стаў сярэбраным прызёрам у забегу на дыстанцыі 110м з бар'ерамі, ён паказаў час 13.68 секунды.
Таццяна Халадовіч стала чэмпіёнкай II Еўрапейскіх гульняў у кіданні дзіды. У сваёй найлепшай спробе наша спартсменка паказала найлепшы вынік сённяшняга дня - 64.37 м і выканала нарматыў на Алімпійскія гульні ў Токіа.
У скачках у даўжыню Анастасія Мірончык-Іванова стала сярэбраным прызёрам, беларуска паляцела на адзнаку 6.71, што стала другім паказчыкам і найлепшым вынікам нашай спартсменкі ў бягучым сезоне.
На дыстанцыі 100м Крысціна Ціманоўская выйграла сярэбраную ўзнагароду спаборніцтваў. Беларуска прабегла дыстанцыю за 11.36 сек.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/author/ganna-zankavich
[3] https://zviazda.by/be/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019