Страты для беларускай эканомікі ад падатковага манеўру, які праводзіцца ў нафтавай галіне РФ, за студзень-май склалі каля $130 млн. Пра гэта распавяла намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Святлана Гурына, паведамляе БЕЛТА [1].
"Калі казаць пра бягучы год, то за пяць месяцаў страты ад падатковага манеўру для эканомікі рэспублікі склалі каля $ 130 млн", - сказала Святлана Гурына.
Паводле яе слоў, у "Белнафтахіме" разлічылі наступствы падатковага манеўру да 2024 года, вывучылі вопыт работы іншых НПЗ, якія набываюць нафту па сусветнай цане, і сфармавалі мадэль развіцця беларускай нафтаперапрацоўкі на бліжэйшыя шэсць гадоў. У 2024 годзе цана на нафту павялічыцца адносна 2018 года на $ 127,7 за тону (пры каціроўцы $ 70 за бараль).
Святлана Гурына звярнула ўвагу, што да гэтага моманту беларускія НПЗ нічым не будуць адрознівацца ад іншых кантынентальных НПЗ як па тэхнічнай аснашчанасці, так і па цане на нафту, значыць, яны павінны будаваць сваю працу на агульнасусветных падыходах.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/poteri-belarusi-ot-nalogovogo-manevra-za-5-mesjatsev-sostavili-okolo-130-mln-belneftehim-352398-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/padatkovy-maneur-u-rasii