Мне сняцца сны аб Беларусі…
Янка Купала
28 чэрвеня а 16 гадзіне на Вайсковых могілках Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзіць Жальбіны з нагоды 77-й гадавіны смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
У музеі Песняра захоўваецца спецпаведамленне, дзе пазначана, што 28 чэрвеня 1942 года ў 22 гадзіны 30 хвілін “упаў у лесвічны пралёт і разбіўся насмерць народны паэт Беларусі Янка Купала”. Пахаванне адбылося 1 ліпеня 1942 года ў Маскве. На Беларусь паэт вярнуўся толькі ў 1962 годзе – яго прах перазахавалі на Вайсковых могілках у Мінску.
Сучаснікі Янкі Купалы, якім пашчасціла сустракацца і сябраваць з паэтам, захавалі пра яго самую светлую памяць. Для ўсіх наступных пакаленняў жыве паэтычнае слова Песняра, поўнае любові да Бацькаўшчыны і беларускага народа. У знак удзячнай памяці паэту, які ахвярна служыў адражэнню незалежнай Беларусі, запрашаем запаліць свечку і ўскласці кветкі на магілу Песняра падчас жалобнага набажэнства, пасля якога прагучаць вершы-прысвячэнні Янку Купалу.
Крыніца: http://kupala-museum.by/navini/mne-snyatstsa-snyi-ab-belarusi.html [1]
Спасылкі
[1] http://kupala-museum.by/navini/mne-snyatstsa-snyi-ab-belarusi.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/undefined