Трагедыя адбылася 22 чэрвеня на малочна-таварнай ферме "Валасовічы" ААТ «Некрашынскі", паведамляе sb.by [1].
53-гадовы электраманцёр спрабаваў адрамантаваць кабель, якi не забяспечваў паступленне току ў зварачны апарат. Яго калега праводзіў зварачныя работы, быў задзейнічаны падаўжальнік. У момант рамонту кабель быў у сетцы. Электраманцёра ўразіла токам.
-Па факце здарэння праводзіцца праверка, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы, - паведамляюць у РАСК.
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/v-oktyabrskom-rayone-elektromontera-ubilo-tokom.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/akcyabrski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne