Па дадзеных на 1 чэрвеня бягучага года, у сярэднім на аднаго зарэгістраванага беспрацоўнага ў Мінску прыпадае 16,3 вакансіі. Пры гэтым на аднаго суіскальніка з ліку спецыялістаў - 24 вакансіі, рабочых - 15, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" [1] ва ўпраўленні занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
На 1 чэрвеня бягучага года ў дзяржаўную службу занятасці насельніцтва Мінска наймальнікі заявілі больш 18,6 тыс. вакансій. Асноўны попыт сфарміраваны арганізацыямі будаўніцтва, прамысловасці, гандлю, аховы здароўя, сацыяльных паслуг.
У камітэце нагадалі, што мінчане, якія знаходзяцца ў пошуку працы, могуць звярнуцца па дапамогу ў працаўладкаванні ў аддзелы абслугоўвання грамадзян упраўлення занятасці насельніцтва па адрасах: вул. Я. Коласа, 69; пр. Любімава, 14; вул. Шчарбакова, 32.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/na-odnogo-zaregistrirovannogo-bezrabotnogo-v-minske-prihoditsya-bolee-16-vakansiy/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pracadauca
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakansiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/praca
[5] https://zviazda.by/be/tags/bespracoue