У Лідскім раёне 24 чэрвеня патанула 13-гадовая дзяўчынка з райцэнтра. Яна купалася ў Нёмане, не ўмеючы плаваць, гаворыцца [1] на сайце Следчага камітэта Беларусі.
Трагедыя адбылася паблізу вёскі Дакудава-2. У рацэ разам з дзяўчынкай купаліся два малалетніх хлопчыка, бабуля якіх прыглядала за дзецьмі. Плынь ракі забрала дзяўчынку і васьмігадовага хлопчыка, аднак яму ўдалося самастойна выбрацца на бераг. Месца для купання не прызначана. Спецыялісты ТРВАД працягваюць пошук цела дзяўчынкі.
Фота: sk.gov.by
Спасылкі
[1] https://sk.gov.by/ru/news-usk-grodno-ru/view/usk-po-grodnenskoj-oblasti-ostrota-problemy-bezopasnosti-detej-ne-snizhaetsja-8130/
[2] https://zviazda.by/be/tags/patanuc
[3] https://zviazda.by/be/tags/nyoman
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaginulaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/trvad