У пяты дзень спаборніцтваў на ІІ Еўрапейскіх гульнях беларускія спартсмены дадалі ў скарбонку каманды тры медалі, усе яны вышэйшай пробы.
Спачатку чэмпіёнам стаў дасведчаны веласіпедыст Васіль Кірыенка, які перамог [3] у індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам. Для яго гэта другое “золата” Еўрапейскіх гульняў - у Баку-2015 ён таксама быў найлепшым у гэтай дысцыпліне.
Далей перамогамі [4] вызначыліся батутысты, на вышэйшую прыступку падняўся дуэт Ганна Ганчарова/Марыя Махарынская ў сінхронных скачках і Уладзіслаў Ганчароў ў індывідуальным практыкаванні.
Пасля пяці спаборніцкіх дзён на рахунку беларускай зборнай 41 узнагарода (14 залатых, 9 сярэбраных, 18 бронзавых). Гэта другое месца ў агульнакамандным медальным заліку. Першы радок за расіянамі - 53 узнагароды (24, 13, 16), на трэцім месцы Грузія - 20 (6, 5, 9). Далей размясціліся каманды Украіны і Італіі.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] http://zviazda.by/be/news/20190625/1561490172-zolata-vasilya-kiryenki
[4] http://zviazda.by/be/news/20190625/1561493365-belaruskiya-batutysty-pacverdzili-zvanne-naylepshyh-u-europe
[5] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019