Дачнік выявіў на поле ў вёсцы Кавальцы Маладзечанскага раёна гранату часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі БЕЛТА [1] ў Маладзечанскім РАУС.
Высветлілася, што ў гэтай вёсцы ў мінчаніна дача. Прыехаўшы туды з сям'ёй, гаспадар заняўся сельскагаспадарчымі работамі. Днём за агароджай свайго дачнага ўчастка мужчына выявіў гранату.
Аб знаходцы ён паведаміў у праваахоўныя органы, супрацоўнікі міліцыі неадкладна выбылі на месца. Са слоў мінчаніна, боепрыпас, верагодна, доўгі час знаходзіўся ў зямлі, а пасля яго вывярнула вонкі. Гранату абясшкодзілі спецыялісты вайсковай часці 3310.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-molodechnenskom-rajone-dachnik-obnaruzhil-na-pole-granatu-352715-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/maladzechanski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne