Раніцай 24 чэрвеня 2019 года ў экстранныя службы паступіла паведамленне ад відавочцы аб тым, што невядомы мужчына купаўся ў вадасховішчы «Дразды», а затым, праз працяглы час, так і не выйшаў з вады, пры тым, што яго рэчы знаходзіліся на беразе, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта [1].
Работнікамі ТРВАД быў выняты з вады 59-гадовы жыхар Мінска без прыкмет жыцця.
Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, падчас якога выяўленыя дакументы, ключы ад аўтамабіля, на якім прыехаў загінулы, і іншыя асабістыя рэчы.
У мэтах усталявання дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Праверачныя мерапрыемствы працягваюцца.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne