Жудасная трагедыя адбылася ўвечары 25 чэрвеня каля вёскі Капцёўка. Кіроўца Honda рухаўся ў бок Гродна; не пераканаўшыся ў бяспецы манеўру, ён пачаў абгон, паведамляе АНТ. [1]
Але на сустрэчнай паласе машыну занесла, адбылося лабавое сутыкненне з Volkswagen Passat. Пасля сутыкнення машыны апынуліся ў кювеце на адлегласці прыкладна 100м. Удар быў такой сілы, што Honda разарвала аж на некалькі частак. Пасажырку выкінула з салона. На жаль, яна загінула на месцы. Кіроўца не пацярпеў.
Яшчэ двое пасажыраў Volkswagen знаходзяцца ў бальніцы: хлопец - стан стабільны, дзяўчына - у цяжкім стане. 21-гадовы кіроўца Passat застаўся жывы.
Паводле інфармацыі ДАІ, вінаватым у ДТЗ з'яўляецца кіроўца Honda, які атрымаў правы сем месяцаў таму. Вядома, што ён быў цвярозы.
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/zhutkaya-avariya-pod-grodno-udar-byl-takoj-sily-chto-avtomobil-razorvalo-na-neskolko-chastej
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz