Іран мае намер паскорыць ўзбагачэнне ўрану пасля заканчэння тэрміну ультыматуму, які Тэгеран высунуў Еўропе па выкананні абавязацельстваў у рамках «ядзернай здзелкі». Пра гэта паведаміў прадстаўнік Арганізацыі па атамнай энергіі Ірана Бехруз Камальвандзі, піша [1] Fars News.
Запасы ўзбагачанага ўрану ужо павялічыліся, а ў чацвер, 27 чэрвеня, перавысяць 300 кг, дадаў ён. Па словах Камальвандзі, еўрапейцы «не жадаюць выконваць свае абавязацельствы» ў рамках Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў (СУПД).
Спасылкі
[1] http://en.farsnews.com/13980405000863
[2] https://zviazda.by/be/tags/iran